Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны рэспублiкi

22 снежня 2020

Чатыры канфесіі Беларусі падпісалі зварот аб міры

 Напярэдадні калядных і навагодніх свят чатыры самыя шматлікія канфесіі Беларусі падпісалі зварот аб міры, паведамляе БЕЛТА.

"Набліжаюцца радасныя святочныя дні, якія заўсёды адзначаюцца ў нашай краіне ў духу міру, узаемапавагі і добрасуседства. Шлях да міру і згоды быў доўгім, праз смуту і выпрабаванні. Жахі войнаў і хаос супрацьстаяння, якія пачыналіся са спрэчак аб ісціне, пераканалі нашых продкаў, што мір на зямлі, дзе Богам наканавана жыць разам людзям розных нацыянальнасцей, рэлігій і поглядаў, ёсць самая галоўная задача і ўрок чалавечага жыцця. Таму нашу продкі будавалі храмы на адных вуліцах, разам абаранялі Радзіму, - гаворыцца ў звароце. - Кожны з нас ведае, каб любіць Бога, трэба навучыцца любіць чалавека. У гісторыі было шмат людзей, якія сваёй дабрынёй ратавалі іншаверцаў, людзей іншых перакананняў. Наша сучасная гісторыя багата на шматлікія прыклады шчырага ахвяравання дзеля таго, хто побач".

Як адзначаецца ў сумесным звароце чатырох канфесій да беларусаў, адзіным для ўсіх рэлігій з'яўляецца паняцце міру і любові да блізкага. "Значыць ва ўсіх нас, такіх розных, ёсць агульнае, што можа дапамагчы ўбачыць у няпрыяцелі або варагуючым супраць нас не ворага, а блізкага. Дабрынёй і любоўю да Бога, яднаннем сеецца мір на зямлі, але найперш ён пасяляецца ў адкрытым і чыстым ад граху сэрцы асобнага чалавека. Мудрасць нашых продкаў вучыць нас жыць з малітвай да Бога, з шанаваннем бацькоў і старэйшых, з клопатам пра дзяцей і маючых у гэтым патрэбу, з павагай да блізкага і любоўю да нашага агульнага дому, - нагадваюць аўтары звароту. - Завяршаецца каляндарны год, і мы звяртаем наша слова любові з перажываннем да кожнага суайчынніка і заклікаем да міру, даравання і прымірэння; заклікаем забыць крыўды і прадоўжыць будаваць наш агульны дом зноў і разам. Кожны народжаны па благаславенні Бога няхай будзе дастойны быць у ім жаданым жыльцом, суседам, сябрам, сваяком і блізкім чалавекам".

Зварот чатырох канфесій да беларусаў аб міры падпісалі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін, апостальскі нунцый, архібіскуп Антэ Ёзіч, старшыня Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі муфтый Абу-Бекір Шабановіч і галоўны равін Аб'яднання іўдзейскіх рэлігійных абшчын Дойч Шнэер Заламан.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.