Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

19 красавіка 2021

З думкай аб будучым. Педагогі Лунненскага дзіцячага сада дзяліліся вопытам патрыятычнага выхвання дашкольнікаў

 15 красавіка ДУА “Лунненскі дзіцячы сад” прымала гасцей з устаноў дашкольнай адукацыі раёна. На базе дзіцячага сада праходзіў раённы семінар-практыкум намеснікаў кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі па тэме “Патрыятычнае выхаванне дашкольнікаў на аснове культурна-гістарычных і духоўна-маральных каштоўнасцей роднага краю”.

 

Выхаваць любоў да Радзімы, павагу да сімвалаў сваёй краіны, навучыць берагчы спадчыну беларускага народа, вырасціць дастойнага грамадзяніна сваёй краіны – адно з прыярытэтных напрамкаў дашкольнай адукацыі. 

 

Семінар пачаўся з творчага прывітання “Квітней, мая Беларусь!” у выкананні выхаванцаў дзіцячага сада. У ходзе семінара ўдзельнікі пазнаёміліся з метадычнай выставай, наведалі занятак “Сям’я і Радзіма – адзіныя” па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства” для дзяцей старшай групы, які правяла выхавальнік дашкольнай адукацыі вышэйшай катэгорыі Святлана Яўгеньеўна Мазырка. Алена Антонаўна Лунеўская падзялілася вопытам выхавання патрыятычных пачуццяў у дашкольнікаў  праз праектна-пошукавую дзейнасць. Віртуальная экскурсія па культурна-гістарычных мясцінах малой радзімы, арганізаваная намеснікам загадчыка па асноўнай дзейнасці Юля Анатольеўна Кароль, пазнаёміла калегаў з падзеямі мястэчка Лунна, часам яго ўзнікнення, з гістарычнымі помнікамі і знакамітымі людзьмі, якія пражывалі і наведвалі гэтае мястэчка. На семінары таксама быў прадстаўлены вопыт работы  устаноў дашкольнай адукацыі раёна: ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Масты” і  ДУА “Яслі-сад №3 г.Масты”. У завяршэнні семінара Наталля Мікалаеўна Багданец расказала аб тым, як далучае выхаванцаў да роднай мовы праз мастацкае слова, і прапанавала ўдзельнікам пастанову тэатра батлейка беларускай народнай казкі “Зайкава хатка” ў выкананні педагогаў  Лунненскага дзіцячага сада.

 

Метадыст ДУА “Мастоўскі раённы метадычны кабінет” Ірына Іосіфаўна Чарніцкая, якая курыруе пытанні дашкольнай адукацыі, падвяла вынікі работы семінара-практыкума і падкрэсліла, што сённяшнія выхаванцы – гэта будучае нашай краіны, тое, што мы закладзем у іх сёння,  будзе нашым заўтра.

Па матэрыялах раённай газеты "Зара над Нёманам"