Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

7 красавіка 2021

Валанцёры Азёркаўскай сярэдняй школы далучыліся да акцыі “Тыдзень лесу”

 “Пасадзіць сваё дрэва можа кожны”, – так вырашылі валанцёры Азёркаўскай сярэдняй школы і актыўна далучыліся да рэспубліканскай добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу – 2021”. У гэтым годзе акцыя прымеркавана да Года народнага адзінства.

Кожны год, у рамках  мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі школа супрацоўнічае з Курылавіцкім лясніцтвам Шчучынскага лясгаса. У вызначаны час валанцёры прыбылі ў лясніцтва і атрымалі пасадачны матэрыял, прылады працы і інструкцыі ад работнікаў лясгаса, што і як правільна рабіць. Дрэвы садзілі на пляцоўцы ляснога масіву в.Монькавічы.  Трымаючы ў руках маленькія саджанцы, вучні разважалі, што пройдуць гады і на гэтым месцы з’явіцца новы, прыгожы лясок з маладымі дрэвамі. Дарэчы,  “добраахвотнікі” наведалі лес, які садзілі ў мінулыя гады, пацікавіліся, як растуць маладзенькія дрэўцы, пасаджаныя іх рукамі.














Акрамя пасадкі лесу, валанцёры прыбралі прыдарожныя тэрыторыі ляснога масіву в.Букштава, правялі расчыстку лесу ад  пашкоджаных галін дрэў, смецця. У ходзе акцыі быў пасаджаны 1 га лесу, расчышчана 3,0 га тэрыторыі.
























У гэтым годзе акцыя праходзіць чатырнаццаты раз. За апошні час валанцёры школы сталі яе пастаяннымі ўдзельнікамі. Розныя саджанцы дрэў высадзілі дзеці, але праз гады  на гэтым месцы з’явіцца  адзіны лясны масіў, які быў закладзены ў Год народнага адзінства.