Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

17 лютага 2021

Каманда юных спартсменаў Мастоўшчыны рыхтуецца да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па фізічнай культуры і здароўі

 Імя Марыі Касазубавай вядома не толькі ў ваколіцах Дубна. Яе ведаюць у раёне, вобласці і нават у рэспубліцы. За сем год працы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дубненская сярэдняя школа” адбылося сталенне маладога настаўніка фізічнай культуры і здароўя.

Таленавіты педагог, пераступіўшы парог школы ў 2013 годзе, хутка аб’яднала вакол сябе няўрымслівых, актыўных, дапытлівых юнакоў і дзяўчат. Настаўніца не шкадавала часу, каб з раніцы да позняга вечара праводзіць спартыўныя гульні, спаборніцтвы, трэніроўкі, турніры, секцыі і аб’яднанні па інтарэсах.

І перамога не заставіла сябе чакаць. Створаныя ўмовы для выяўлення здольнасцей і раскрыцця патэнцыяльных магчымасцей навучэнцаў  даюць станоўчыя вынікі.  











Перамогі не расслабляюць настаўніка, яны акрыляюць на новыя дасягненні і поспехі.

Сёлета Марыя Аляксандраўна ўзначаліла каманду навучэнцаў Мастоўшчыны ў падрыхтоўцы да заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Фізічная культура і здароўе”. З 8 па 20 лютага навучэнцы Дубненскай школы Дар’я Табала, Паліна Тамукевіч і Вікторыя Мялешка і Роберт Эйсмант з Гудзевічскай школы знаходзяцца на вучэбна-трэніровачных зборах, якія праходзяць у г.Гродна на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія №1 імя акадэміка Е.Ф.Карскага”.

Мы верым у нашых навучэнцаў і жадаем  нашай камандзе і іх трэнеру Марыі Аляксандраўне Касазубавай спартыўнага азарту, вытрымкі, сілы волі, вынослівасці і неймавернай працаздольнасці ў дасягненні пастаўленай мэты!

Па матэрыялах раённай газеты "Зара над Нёманам"