Версія для друку
Памер
+
Друк

Каляндар падзей 2021

02.02.2021
10 ліпеня Нарднае гулянне “Вянок чароўных кветак” (Мастоўскі раён, аг. Глядавічы) Запрашаем усіх на народнае гулянне “Вянок чароўных кветак”. Гасцей чакае тэатралізаванае прадстаўленне, карагоды, купальскае вогнішча, гульні, конкурсы, канцэртная праграма, праца атракцыёнаў, святочны гандаль. Дзяўчыны змогуць паўдзельнічаць у традыцыйных варожбах на вянках, маладыя хлопцы – праявіць мужнасць у спаборніцтвах з “нячыстай сілай”. Тэл.: +375 1515 61743, СК “Глядавічы”
10 ліпеня Гарадскі арт-пікнік “На хвалях Нёмана” (г. Масты, урочышча Міхайлоўка) Запрашаем усіх гасцей на незабыўнае свята “На хвалях Нёмана”. Усе жадаючыя змогуць убачыць яскравае кулінарнае шоу, заплыў “На чым папала”, пакаштаваць вухі і проста добра і камфортна адпачыць усёй сям’ёй. На свяце выбяруць самага спрытнага майстра рыбнай лоўлі. Мноства разнастайных конкурсаў, выступленняў, гульнёвых праграм, сюрпрызаў і разнастайныя фестывалі чакаюць Вас на свяце. Тэл.: +375 1515 64494, ДУ “Мастоўскі раённы цэнтр культуры” 
10 ліпеня Гудзевіцкі фэст “Купальскія таямніцы” (Мастоўскі раён, аг. Гудзевічы) Усе жадаючыя запрашаюцца на відовішчныя “Купальскія таямніцы”. Наша свята – гэта магчымасць акунуцца ў атмасферу таямнічасці, выдатна адпачыць ад будзённай мітусні і проста цікава правесці час у добрай кампаніі. Вас чакае: тэатралізаванае прадстаўленне, квест “У пошуках папараць-кветкі”, гульнёвыя праграмы, конкурсы, выставы вырабаў майстроў народнай творчасці, канцэртная праграма, праца атракцыёнаў, святочны гандаль. Завершыцца свята дыскатэкай для моладзі. Тэл.: +375 1515 39313, філіял “Гудзевіцкі ЦКіВЧ”
3 ліпеня Гарадское свята “Квітней, Беларусь мая родная” (г.Масты) Запрашаем усіх на свята “Квітней, Беларусь мая родная”, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэта сапраўды ўсенароднае свята, якое збірае не адно пакаленне людзей. Адкрые свята шэсце калоны працоўных калектываў і арганізацый. Мастаўчан і гасцей горада чакае ўшанаванне лепшых людзей Мастоўшчыны, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Мастоўскага раёна, святочны канцэрт. Для дзяцей будуць працаваць атракцыёны, гульні, конкурсы. Тэл.: +375 1515 64494, ДУ “Мастоўскі раённы цэнтр культуры”
9 мая Гарадское свята “Памяць нашу не сцерці з гадамі” (г.Масты) Запрашаем усіх гасцей на гарадское свята “Памяць нашу не сцерці з гадамі”. Вялікая Айчынная вайна – гэта слава і гонар Беларусі. Значнасць гэтай падзеі з кожным годам толькі ўзрастае. Пачнецца свята пад гукі духавога аркестра, шэсцем працоўных і творчых калектываў, далей адбудзецца мітынг-рэквіем. Разгорнуцца гандлёвыя шэрагі, дзіцячыя гульнёвыя праграмы, выстава-продаж вырабаў народных майстроў. Удзельнікаў свята парадуе святочны канцэрт, дыскатэка і салют. Тэл.: +375 1515 64494, ДУ “Мастоўскі раённы цэнтр культуры”
21 жніўня Свята “Калейдаскоп Дубненскага краю” (Мастоўскі раён, аг. Дубна) Запрашаем усіх на свята “Калейдаскоп Дубненскага краю”. У праграме свята: віншаванне гасцей свята, ўшаноўванне старажылаў, нованароджаных, маладых і юбілейных сямейных пар, шматдзетных сем’яў. Праца атракцыёнаў, святочны гандаль, музычныя віншаванні, конкурс на лепшы двор. Для дзяцей будуць праводзіцца забаўляльна-гульнявыя праграмы. Тэл.: +375 1515 32316, філіял “Дубненскі ЦКіВЧ”
28 жніўня Свята горада Масты “Мой горад міру і дабра!”, “Дажынкі-2021” (г.Масты) Гэты дзень, без сумневу, адзін з самых маштабных, доўгачаканых і душэўных для ўсіх мастаўчан і жыхароў нашага раёна. У гэты дзень паўсюль пануе асаблівая атмасфера згуртаванасці. Адкрые свята шэсце працоўных і творчых калектываў. У праграме свята: праца тэматычных падворкаў сельскагаспадарчых арганізацый, святочны гандлёвы кірмаш, выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці майстроў Гродзенскай вобласці, відовішчны абрад “Дажынкі”, ўшанаванне пераможцаў жатвы, бібліяфэст, спартыўныя спаборніцтвы, дзіцячыя забаўляльна-гульнявыя праграмы. Таксама мастаўчан чакаюць разнастайныя фестывалі і святочны канцэрт. Тэл.: +375 1515 64494, ДУ “Мастоўскі раённы цэнтр культуры”
13 сакавіка Народнае гулянне “Шчодрая Масленіца – весяліся хоць да раніцы” (г.Масты) Запрашаем усіх на народнае гулянне “Шчодрая Масленіца – весяліся хоць да раніцы”. Гасцей свята чакае яскравае тэатралізаванае прадстаўленне “Дзень добры, Масленіца”. Выступяць лепшыя творчыя калектывы Мастоўскага раёна. Традыцыйныя песні і пляскі, вясёлыя прыпеўкі і прымаўкі прагучаць на свяце. Самыя адважныя змогуць пакарыць абледзянелы слуп і зняць падарункі. Ну і канешне ж, адбудзецца яскравы абрад спальвання пудзіла, які сімвалізуе праводзіны зімы. На свяце разгорнецца шырокі кірмаш, а таксама гульнявая зона, дзе кожны зможа паўдзельнічаць у разнастайных конкурсах. Прыязджайце і прыходзьце, хай Масленіца будзе для вас добрай, ладнай, смачнай і незабыўнай! Тэл.: +375 1515 64494, ДУ “Мастоўскі раённы цэнтр культуры”
18 ліпеня Народнае гулянне “Вясёлы вазок – чатыры колы” (Мастоўскі раён, аг.Курылавічы) Запрашаем усіх на народнае гулянне “Вясёлы вазок – чатыры колы”. Пачнецца свята парадам разнастайных транспартных сродкаў. На працягу мерапрыемства прагучаць лепшыя песні ў выкананні ўдзельнікаў аматарскіх калектываў, для дзяцей будуць працаваць атракцыёны, конкурсы, забаўляльна-гульнёвыя праграмы, катанне на вазку, завершыцца свята дыскатэкай для моладзі. Тэл.: +375 1515 62799, філіял “Курылавіцкі ЦКіВЧ”
13 сакавіка Свята бліноў “Ой, бліны мае, бліны, вы бліночкі мае” (Мастоўскі раён, аг. Харціца) Духмянымі, пышнымі і смачнымі блінамі гасцінны аг. Харціца запрашае на свята бліноў “Ой, бліны мае, бліны, вы бліночкі мае”. Гасцей чакае насычанае і смачнае гулянне. Усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у майстар-класе па выпяканні бліноў, праявіць сябе ў вясёлых гульнях і забавах, а ткасама пачаставацца смачнымі ласункамі, прыняўшы ўдзел у народнай дэгустацыі. Завершыцца свята дыскатэкай. Тэл.: +375 1515 39746, філіял “Харціцкі ЦКіВЧ”
26 чэрвеня Свята нацыянальнай кухні “Лунненскія пачастункі” (Мастоўскі раён, аг.Лунна) Запрашаем усіх на свята “Лунненскія пачастункі”. Гасцей свята парадуе вялікая кулінарная выстава вырабаў лунненскіх гаспадыняк, кожны з якіх можна будзе прадэгуставаць. Нікога не пакіне абыякавым конкурс на самае смачнае прыгатаванне клёцак па-лунненску. Свята ўпрыгожаць яскравыя канцэртныя нумары калектываў аматарскай творчасці. Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у майстар-класах, конкурсах, гульнёвай праграме. У завяршэнні свята усіх чакае дыскатэка. Тэл.: +375 1515 28415, філіял “Лунненскі ЦКіВЧ”
6 чэрвеня Свята фальклору “Па сцежках спадчыны” (Мастоўскі раён, аг. Вялікія Азёркі) Усіх жадаючых запрашаем на свята фальклору “Па сцежках спадчыны”. Галоўны акцэнт свята – мясцовы танцавальны стыль “Котчынская кадрыля”, які ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь як узор нематэрыяльнай культуры. Гасцей чакаюць выступленні калектываў аматарскай творчасці, выстава народнай творчасці, песні, танцы, гульні і шмат іншага. Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у майстар-класе па вывучэнні танцаў “Котчынская кадрыля”, “Падэспань”, “Кракавяк”. Тэл.: +375 1515 63122, СК “Азёркі”
11 ліпеня Свята кветак “Наш край – кветкавы рай” (Мастоўскі раён, аг. Мілевічы) Свята кветак “Наш край – кветкавы рай” дорыць не толькі добрыя, пазітыўныя эмоцыі, але і прыгожыя месцы для фотасесіі. Дадзенае мерапрыемства збірае шмат гасцей, калекцыянераў кветак і прапануе культурную праграму: майстар-клас па вырабу кветак з разнастайных матэрыялаў, выставы работ мясцовых майстрых на кветкавую тэматыку, фіта-бар “Гаючыя напоі прыроды”, канцэртныя выступленні калектываў аматарскай творчасці, дзіцячае дэфіле. Пабыўшы на свяце, вам абавязкова захочацца вярнуцца і акунуцца ў чароўны свет кветак. Тэл.: +375 1515 31527, філіял “Мілевічскі ЦКіВЧ”
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://www.mosty.grodno-region.by/by/cultureevents2021-by/

© Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт, 2016
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА