Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
11.02.2020

Зрабіць жыццё больш даступным. Якія работы праведзены ў Мастоўскім раёне па стварэнні безбар'ернага асяроддзя

Зрабіць жыццё інвалідаў і фізічна аслабленых асоб даступным, забяспечыць ім роўныя з іншымі грамадзянамі магчымасці для ўдзелу ў жыцці грамадства - гэта адна з задач, якая вырашаецца ў рамках стварэння безбар'ернага асяроддзя жыццядзейнасці.Бесперашкодна перамяшчацца, карыстацца паслугамі спартыўных збудаванняў, культурных месцаў адпачынку і грамадскіх будынкаў, атрымліваць неабходную інфармацыю - часам тое, што проста і даступна для фізічна здаровага чалавека, становіцца праблемай для інваліда. Даведаемся, як яна вырашаецца.- Праведзеныя ў мінулым годзе мерапрыемствы па стварэнні безбар'ернага асяроддзя былі накіраваны на выкананне падпраграмы «Безбар'ернае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб» Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады, - падкрэсліла намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Валеватая.У прыватнасці, праведзены работы па забеспячэнні даступнасці будынка выканкама: каля ўваходу уладкаваны пандус, набыты тэлескапічны пандус для арганізацыі перамяшчэння інвалідаў-калясачнікаў у межах першага паверха, дзе маецца санітарна-гігіенічны памяшканне для інвалідаў.Рэканструкцыя пандуса галоўнага ўваходу праведзена і ў цэнтральнай раённай бальніцы. Тут жа ў рамках капітальнага рамонту зроблена замена ліфта з пашыраным дзвярным праёмам для праходжання інваліднай каляскі.Элементамі безбар'ернага асяроддзя уладкаваны ўваходныя групы ў пятай гарадской школе, яслях-садзе №4 г. Масты, на аб'екце гандлю па вуліцы Юнацтва. Кнопка выкліку супрацоўнікаў ўсталявана каля будынка Курылавічскага сельвыканкама, а поручні - каля ўваходу ў будынак Гудзевіцкага сельвыканкама. Акрамя таго, былі мадэрнізаванных ўваходныя групы пад'ездаў у жылых дамах па вуліцах Жукава і Леніна, дзе праведзены капітальныя рамонты.Паркоўка для транспартных сродкаў інвалідаў добраўпарадкавана ў аддзяленні дзённага знаходжання інвалідаў ЦСАН. Увага таксама была ўдзелена добраўпарадкаванню ў адпаведнасці з патрабаваннямі парковачных месцаў і тратуараў, камплектаванню бібліятэчнага фонду, мерапрыемствам, накіраваным на фарміраванне пазітыўнага стаўлення да інвалідаў.Усяго на дадзеныя працы было выдаткавана 114 763,51 рубель, з якіх сродкі мясцовага бюджэту склалі 109 938,41 рубель, уласныя сродкі устаноў і арганізацый - 4 825,14 рублёў. Па матэрыялах сайта раённай газеты “Зара над Нёманам”