Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

20 верасня 2018

Зямлі маёй мінулы лёс

11 верасня ў Гудзевіцкай сельскай бібліятэцы-цэнтры нацыянальнай культуры адбыўся вечар памяці “Зямлі маёй мінулы лёс”, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Белакоза Алеся Мікалаевіча, настаўніка, вядомага беларускага краязнаўца, заслужанага работніка культуры Беларусі.
Гэта была незабыўная сустрэча чытачоў бібліятэкі з нагоды юбілею таленавітага земляка. Цікава было даведацца пра яго жыццё ад Веры Ігнатаўны, жонкі Алеся Мікалаевіча. Цёплыя словы мы пачулі ад старшыні Гудзевіцкага сельскага выканаўчага камітэта Басінскай Кацярыны Вітальеўны, якая шмат гадоў працавала побач з Алесем Мікалаевічам, была яго вучаніцай. Яна расказала пра тое, як паўплывала на яе жыццё праца побач з гэтым цікавым чалавекам.
Паэт-зямляк Мікалай Іваноўскі прачытаў вершы, прысвечаныя Алесю Белакозу. Падзяліліся сваімі ўспамінамі былыя калегі і вучні.
Мерапрыемства праводзілася сумесна з УК “Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей”, заснавальнікам якога быў Алесь Мікалаевіч. Прыемным было тое, што на вечары прысутнічалі студэнты і выкладчыкі ГрДУ імя Я.Купалы: кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі, камунікацыі і турызму В.Р.Карнелюк, які выступіў з добрымі словамі пра Алеся Белакоза, дацэнт кафедры выяўленчага мастацтва А.І.Дулуб, старшы выкладчык кафедры выяўленчага мастацтва Ж.М.Сідаровіч і студэнты ўніверсітэта.