Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

8 ліпеня 2020

Вельмі ўрачыста, з добрым святочным настроем правялі сёння абрад зажынак ў філіяле “Дубна” ААТ “Скідзельскі”

У поле паміж Сухінічамі і Міклашоўцамі выехалі ўсе камбайны і аўтамашыны, якія будуць прымаць удзел ва ўборцы зерневых культур. Побач механізатары і вадзіцелі, перад якімі - засланы абрусам стол з зернем, хлебам, соллю, малаком і сырам. Нашы продкі ведалі, што найперш трэба падзякаваць Богу і роднай зямельцы за падораны ўраджай, з малітвы пачаць жніво, выказаць добрыя пажаданні яго ўдзельнікам.
Над полем пачуліся жніўныя песні. Абрад зажынак выканалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Дубненскага цэнтра вольнага часу і адпачынку. А вядучай была намеснік дырэктара філіяла “Дубна” Ганна Марко.
– Лета дасягнула зеніту, і золатам зазіхацелі нашы палі, –– сказала Ганна Валер’еўна. – Прыйшоў час брацца за жніво. Наступае гарачая пара работы ад зары да зары. Хай добры імпульс працоўных перамог дасць усім нам свята зажынак.
Жанчыны ў нацыянальных касцюмах сярпамі зажалі ячменнае поле, яркімі стужкамі і кветкамі ўпрыгожылі першы сноп, а старэйшая з іх уручыла яго дырэктару філіяла “Дубна” Сяргею Сыско і пажадала сабраць багаты ўраджай.
Сяргей Іванавіч з кароткай прамовай звярнуўся да ўсіх удзельнікаў жніва. Ён шчыра падзякаваў механізатарам і вадзіцелям, якія ў не вельмі спрыяльных умовах сёлетняй вясны своечасова выканалі ўсе неабходныя палявыя работы і вырасцілі добры ўраджай. Цяпер галоўная задача – убраць яго своечасова і без страт.
– На нашых палях паспеў добры ўраджай, – сказаў галоўны аграном Віктар Насута. – Я заклікаю вас, паважаныя механізатары, працаўнікі палёў, вельмі старанна, якасна і своечасова ўбраць яго. І пастаянна памятаць пра тэхніку бяспекі. Усім неабходным для паспяховага жніва вы забяспечаны.
У паўсядзённай працы, а на жніве асабліва, людзям дапамагае Божае слова. Свяшчэннік Святамікалаеўскай царквы Мікалай Гляд прачытаў малітву, асвяціў тэхніку і ўдзельнікаў жніва, уручыў ім іконкі.
Паспрабавалі механізатары каравай і хлебны квас.
Дырэктар філіяла “Дубна” Сяргей Сыско дае каманду: “Па машынах!”. Адзін за другім ад’язджаюць у поле камбайны. Першым намалаціў поўны бункер экіпаж “Нью Холанд” у складзе камбайнёра Дзмітрыя Самсоніка і яго сына Максіма. Вадзіцель МАЗа Міхаіл  Русіноўскі з поўным кузавам зерня новага ўраджаю накіроўваецца да сушыльнага комплексу. Збожжавы канвеер у філіяле “Дубна” пачаў дзейнічаць.
У свяце зажынак прынялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ "Агракамбінат "Скідельскі" Ніна Лазавіцкая і старшыня прафкама Вольга Кавалевіч, а таксама старшыня прафсаюзнай арганізацыі філіяла "Дубна" Наталля Семянчук.
По материалам сайта районной газеты «Зара над Нёманам»