Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.02.2020

Умацаванне працоўнай дысцыпліны і павышэнне эфектыўнасці прафілактычнай працы - задачы на бягучы год для суб'ектаў прафілактыкі Мастоўскага раёна

Умацаванне працоўнай і вытворчай дысцыпліны, павышэнне эфектыўнасці прафілактычнай працы - гэта асноўныя задачы, якія стаяць перад суб'ектамі прафілактыкі Мастоўскага раёна на бягучы год. Якімі сродкамі і метадамі яны будуць вырашацца, абмеркавалі на пасяджэнні раённага каардынацыйнага савета суб'ектаў прафілактыкі пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Марыны Давыдзік. Нагодай перагледзець і дапрацаваць некаторыя напрамкі прафілактычнай работы стала Інфармацыйная запіска пракурора Мастоўскага раёна аб стане законнасці і правапарадку ў Мастоўскім раёне у 2019 годзе, з якой удзельнікаў пасяджэння пазнаёміў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Дзейкало. У прыватнасці, было адзначана, што у 2019 годзе ў Мастоўскім раёне зарэгістравана 278 злачынстваў. Нягледзячы на тое, што гэта на 63 менш, чым у 2018 годзе, узровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва (99,3) з'яўляецца адным з самых высокіх у вобласці. Сярод станоўчых момантаў было адзначана зніжэнне рэцыдыўнай злачыннасці і памяншэнне колькасці крадзяжоў. А  вось той факт, што ў стане алкагольнага ап'янення было здзейснена кожнае трэцяе злачынства, паказвае на пэўныя недапрацоўкі з боку суб'ектаў прафілактыкі ў частцы прафілактыкі п'янства і алкагалізму. Не дала станоўчага выніку і прафілактычная праца якая  праводзіцца з непаўналетнімі, у 2019 годзе здзейснена 8 злачынстваў супраць 6 у 2018 годзе. Адной з прычын здзяйснення злачынных дзеянняў з'яўляецца, у тым ліку, парушэнне працоўнай і вытворчай дысцыпліны. Устаноўлены шэраг фактаў безгаспадарчых адносіны да маёмасці, што належыць прадпрыемствам АПК, маюцца таксама парушэнні зямельнага заканадаўства і заканадаўства аб абыходжанні з адходамі, па якіх пракуратурай раёна прыняты меры рэагавання. У сувязі з гэтым на пасяджэнні савета суб'ектаў прафілактыкі было прынята рашэнне ўзмацніць меры па папярэджанні і прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў. У прыватнасці, актывізаваць ідэалагічную працу ў працоўных калектывах, накіраваўшы намаганні на растлумачэнне прававых наступстваў асацыяльных паводзін, гвалту ў сям'і і п'янства, на арганізацыю сумесна з прафсаюзнымі камітэтамі культурна-спартыўных мерапрыемстваў для работнікаў і іх сем'яў. Пастаўлена задача сістэматызаваць працу з ўласнікамі пустых дамоў і грамадзянамі, якія выкарыстоўваюць веласіпедны транспарт, па спыненні безадказнага стаўлення да аховы маёмасці. У адпаведнасці з  заўвагамі будзе забяспечаны належны кантроль за працэсам працаўладкавання асоб, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі, а таксама прыняты рашучыя меры па ўмацаванні працоўнай і вытворчай дысцыпліны, прынцыповага рэагавання на факты безгаспадарчасці.   Таксама на пасяджэнні савета была заслухана інфармацыя намесніка начальніка РАУС Аляксея Літаша аб выніках аператыўна-службовай дзейнасці за 2019 год і задачах суб'ектам прафілактыкі па павышэнню эфектыўнасці прафілактычнай работы.  Па матэрыялах сайта раённай газеты "Зара над Нёманам"