Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
11.06.2020

У Мастоўскім раёне ва ўрачыстай абстаноўцы выпускнікам ўручаны атэстаты аб заканчэнні школы

Традыцыйнае мерапрыемства па ўшанаванні выпускнікоў, якое звычайна праходзіла ў нашым горадзе масава на пляцоўцы каля стадыёна, у гэтым годзе перамясцілася ў школьныя двары і залы. Такая рэальнасць, змяніць якую мы не можам. І цяперашнія выпускнікі, іх бацькі і педагогі гэта разумеюць. Таму падчас школьных урачыстасцяў пастараліся выканаць усе неабходныя меры па забеспячэнню бяспекі і захаванню здароўя навучэнцаў. Але ад гэтага яны не сталі менш ўрачыстымі, душэўнымі і памятнымі. У гэтым годзе пятую гарадскую школу паспяхова скончылі 64 адзінаццацікласніка, 16 з іх атрымалі атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору з узнагароджаннем залатым або сярэбраным медалём. З гэтым памятнай падзеяй у жыцці хлопчыкаў і дзяўчынак, іх бацькоў і педагогаў прыйшлі павіншаваць старшыня Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта Юрый Валяваты і начальнік упраўлення адукацыі Валянцін Ціхановіч. Са словамі пажадання на дарослае самастойнае жыццё да адзінаццацікласнікаў звярнуўся Юрый Валяваты. - У такі знамянальны дзень жадаю выказаць словы глыбокай падзякі педагагічнаму калектыву школы, які ўклаў шмат сіл у станаўленне і развіццё сённяшніх выпускнікоў, - адзначыў Юрый Мікалаевіч. - Хочацца пажадаць поспехаў ва ўсіх справах, паспяхова пераадолець новы этап у жыцці, дзе спатрэбяцца і тыя веды, што былі атрыманы ў сценах навучальнай установы, і моцнае сяброўства, і шчырая падтрымка. Выпраменьваць дабро, імкнецеся да лепшага, стаўце перад сабой амбіцыйныя мэты і дамагайцеся іх. Мы ў вас верым! З рук старшыні райвыканкама самыя паспяховыя выпускнікі атрымалі залатыя і сярэбраныя медалі. За сваімі высокімі ўзнагародамі за нястомную працу, стараннасць, мэтанакіраванасць выпускнікі ішлі па чырвонай дарожцы. Каб іх шлях па жыцці быў такім жа яркім, прыгожым і роўным, ім пажадалі дырэктар школы Таццяна Лягеза, класны кіраўнік 11 "В" класа Таццяна Пракапеня і іх аднакласніца Кацярына Галаўко. - Памятайце тых, дарагія выпускнікі, хто ўклаў у вас часцінку ведаў, розуму, таленту, мудрасці, - сваіх настаўнікаў. Ведайце, што які вы б шлях не абралі, самае галоўнае ў жыцці - гэта быць чалавекам. Марыце, дзейнічайце, адважвайцеся, станьце годным працягам вашых бацькоў, - выказала пажаданні Таццяна Фёдараўна. Таксама граматамі і памятнымі сувенірамі былі адзначаны актывісты грамадскага жыцця школы, спартсмены. Ва ўрачыстай абстаноўцы прайшло мерапрыемства па ўручэнні атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі і ў гімназіі №1 г. Масты, дзе выпускнікоў павіншаваў са святам старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Табала. Валерый Іванавіч пажадаў адзінаццацікласнікам паспяхова здаць ЦТ, паступіць туды, куды задумалі, і памятаць, што на іх малой радзіме заўсёды будуць ганарыцца іх новымі поспехамі і дасягненнямі. Усяго ў гэтым годзе школы раёна адправілі ў самастойны «палёт» 218 выпускнікоў, 31 з іх узнагароджаны залатым медалём, адзін выпускнік - срэбным медалём. Наперадзе ў выпускнікоў яшчэ адзін адказны этап - здача ЦТ і паступленне. Таму жадаем ім поспеху і хай усё задуманае абавязкова спраўдзіцца. Па матэрыялах сайта раённай газеты "Зара над Нёманам»