Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.02.2021

Шчырая душа, вялікае сэрца і неабсяжны розум… кабінета гісторыі СШ №2 г. Масты

  Адным з самых утульных кабінетаў, які так любяць нашы навучэнцы, з’яўляецца кабіне т гісторыі  і грамадазнаўства. Таму што ён уяўляе сабой жывы арганізм са шчырай душой, вялікім сэрцам і неабсяжным розумам. У кабінеце гісторыі перад вамі паўстае наш беларускі каменны фаліянт, па якому можна чытаць гісторыю сваёй роднай Беларусі: знакаміты Мірскі замак.  Многае ўвасасоблена ў гравюрах, з любоўю выкананых нашым паважаным Уладзімірам Пятровічам Буйко. Як лёгка выкладаць гісторыю, калі ў дапамогу табе з усіх бакоў прыходзяць жывыя сведкі… З дапамогай нашых памочнікаў і наведвальнікаў факультатыўных заняткаў у кабінеце афармляецца зменны стэнд, прысвечаны той ці іншай памятнай падзеі. У мінулым годзе гэта 75-ая гадавіна  Вялікай Перамогі. Раней – 100-годдзе Першай сусветнай вайны. У гэтым навучальным годзе мы плануем адзначыць 30-годдзе з дня надання статуса канстытуцыйнага закона  Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь  аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь. Так, сапраўды, душу ўбачыць нельга, яе можна толькі адчуць: праз цеплыню, шчырасць, пяшчоту, боль, слёзы. Яна гаворыць праз кветкі, малюнкі, вершы, зменную і пастаянную інфармацыю на стэндах, праз падрыхтоўку і ўдзел у народных абрадах і святах,  інавацыйных праектах, навукова-даследчай дзейнасці, праз  нарысы ў газетах, сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і вайны ў Афганістане.   Усё тое, аб чым вы пачулі, паважаныя, не было б магчымым без  агульнай працы  апантаных сваёй справай  нашых настаўнікаў: Аляксандра Рыгоравіча Старавойтава, Таццяны Міхайлаўны Лугаўскіх, Ірыны Мікалаеўны Панок. Вы толькі што датыкнуліся да душы кабінета гісторыі. А дзе ж яго сэрца, спытаеце вы. Дзе той рухавік, які ні на секунду не спыняецца? Канешне, гэта навучальны працэс, веды,  якія надзейна схаваны ў падручніках, мастацкай літаратуры, у музычных творах, ілюстрацыях, аўдыя- і відэаматэрыялах, кіна- і  дакументальных стужках, успамінах людзей, музейных рэчах, фатаздымках, хрэстаматыях, прэзентацыях, відэауроках.                                                                                                                                                                                                                                                             Колькі эмоцый выклікае ў нашых хлопчыкаў знаёмства з матэрыяламі часопісаў “100 знакамітых бітваў”, “Напалеонаўскія войны”,  у дзяўчынак –  часопіс “Палацы і замкі”! А вось і самыя знакамітыя сведкі далёкіх падзей: рыцар Тэўтонскага ордэна, французскія ваяры.  Гэта не проста ілюстрацыі ў падручніку, іх можна патрымаць у руках, разгледзець з усіх бакоў!. А ў чароўнай шафе сабрана шмат цікавых матэрыялаў па краязнаўству, сярод іх і буклеты ўсіх школьных музеяў, што дзейнічаюць у Мастоўскім раёне , і дапаможнікі па фальклору. Гэта нашы настольныя кнігі, якія мы выкарыстовываем пры падрыхтоўцы да беларускіх народных свят і абрадаў. Так сэрца дапаўняе душу. Застаецца толькі знайсці адказ на апошняе пытанне: “А дзе ж тады розум гэтага жывога арганізма – кабінета гісторыі? ” Трэба шукаць нешта накшталт дырыжора, які кіруе ўсім аркестрам: застаўляе думаць і прымаць рашэнні, адказна працаваць і правяраць сваю дзейнасць, правільна размяркоўваць працэсы, час і сілы. Вы маеце рацыю! Гэта іх вялікасць – настаўнікі, у распараджэнні якіх ёсць камп’ютар і мульціборд з мультымедыйнай устаноўкай. Так розум дапаўняе душу і сэрца! І яшчэ адна маленькая акалічнасць: на кожнай парце у кабінеце змешчаны шыльдачкі  са словамі  знакамітых людзей, беларускімі народнымі прыказкамі. Каб вучыліся на чужых парадах, станавіліся разумнейшымі і дабрэйшымі! Працягам  нашага кабінета з’яўляецца школьны краязнаўчы музей. Ён “вырас” з музейнага пакою, які некалі змяшчаўся тут. Вось дзе, насамрэч, адбываецца выхаванне сапраўднага беларуса: грамадзяніна і патрыёта сваёй Радзімы! Менавіта тут пачынаецца гісторыя свайго роднага краю. Таму ў музеі часта праводзяцца ўрокі па гісторыі і  пазакласныя мерапрыемствы. У ім ёсць магчымасць папрацаваць над першакрыніцамі, выкарыстаць дакументы і экспанаты для напісання даследчых работ, рэфератаў, праектаў.  Галоўнай функцыяй нашага кабінета з’яўляецца выхаванне грамадзяніна, патрыёта, адказнага за свае ўчынкі чалавека. Як казаў Леў Сапега: “Для прыстойнага чалавека няма большай асалоды, як жыць у сваёй айчыне ў поўнай бяспецы, ні з кім не біцца і не сварыцца і каб ніхто яго не зняславіў ці пакалечыў або паквапіўся на яго дабро”. По материалам сайта районной газеты "Зара над Нёманам"