Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
05.02.2020

Наркотыкам не месца ў грамадстве. Якая прафілактычная работа праводзіцца праваахоўнымі органамі Мастоўшчыны

Барацьбе з наркотыкамі ў Беларусі надаецца вялікая ўвага. Сумеснымі намаганнямі праваахоўных органаў і грамадскіх структур удалося збіць вал нарказлачынстваў. Зараз у краіне працягваецца ўдасканаленне прававой базы, стратэгіі прафілактыкі.     У 2019 годзе асноўныя намаганні падраздзялення наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі (НіПГЛ) Мастоўскага РАУС былі накіраваны на прафілактыку наркаўжывання, у тым ліку і сярод непаўналетніх. Праваахоўныя органы выяўлялі і спынялі каналы паступлення наркатычных і псіхатропных рэчываў на тэрыторыю краіны, канфіскоўвалі буйныя партыі наркотыкаў. Па стане на студзень 2020 года на ўліку ў наркалагічным кабінеце Мастоўскай цэнтральнай раённай бальніцы знаходзіцца дзесяць асоб. У якасці станоўчага моманту можна адзначыць той факт, што на працягу трох гадоў фактаў перадазіровак наркатычнымі рэчывамі і пастаноўкі на ўлік непаўналетніх не было зарэгістравана. У мінулым годзе выяўлена 12 злачынстваў па лініі НіПГЛ, што на 4 менш, чым у 2018 годзе. Восенню 2019 года супрацоўнікамі Мастоўскага РАУС распачата шэраг крымінальных спраў у дачыненні да жыхара Мастоўскага раёна, які на працягу года на прысядзібным участку вырошчваў расліны «канаплі», з мэтай далейшага вырабу наркатычнага сродку «марыхуаны» і яе збыту. Было канфіскавана больш за 1 кг расліны каноплі і каля 800 грам наркатычнага сродку «марыхуана». Выяўлены факт захоўвання наркатычнага сродку гашышу вагой 7,3 грамаў у ходзе правядзення мерапрыемстваў па спыненні каналаў паступлення наркотыкаў у Рэспубліку Беларусь з Расійскай Федэрацыі.  У 2019 годзе ўзбуджана дзве крымінальныя справы: супрацоўнікамі Мастоўскага РАУС, Гродзенскай рэгіянальнай мытні і в/ч 2141 на РПТО «Брузгі-2» затрыманы жыхар горада Масты, які перамясціў цераз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь з Рэспублікі Польшча небяспечны наркатычны сродак - гашыш. Што тычыцца адміністрацыйнай практыкі па лініі незаконнага абароту наркотыкаў, то канфіскавана больш за 2 кг тытунёвых вырабаў «насвай». У дачыненні да пяці асобаў складзены і разгледжаны шэсць пратаколаў па ст.16.10 КаАП Рэспублікі Беларусь. За час правядзення адмысловай праграмы «Мак» супрацоўнікамі Мастоўскага РАУС выяўлена 24 фактаў пасеву маку і канапелі агульнай плошчай 24393 квадратных метраў (знішчана больш за 500 кг наркатычных раслін). Складзена 6 адміністрацыйных пратаколаў па арт. 16.1 КаАП Рэспублікі Беларусь. Па матэрыялах сайта газеты "Зара над Нёманам»