Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
22.04.2020

На Мастоўшчыне завяршаецца рамонт помнікаў загінуўшым землякам

У 1968 годзе на скрыжаванні трох дарог каля вёскі Черлёна быў узведзены велічны помнік загінуўшым землякам у гады Вялікай Айчыннай вайны.  калектыў філіяла «Дубна». Тут мы сустрэлі старшыню Дубненского сельсавета Анатолія Ліса. - Гэтая стэла - даніна памяці загінулым землякам з вёсак Черлёна, Лавно і Харціца, - распавядае Анатоль Фёдаравіч.  - Мы ўдзячныя тым, хто  зрабіў і ўсталяваў такі прыгожы помнік. Штогод вясной ён добраўпарадкоўваецца. Але з часам помнік стаў патрабаваць сур'ёзнага рамонту. Яго і выканалі будаўнікі філіяла «Дубна». Стэла пафарбаваная, адрамантаваны прыступкі, выраблены новыя пліты з прозвішчамі загінуўшых землякоў. Іх каля шасцідзесяці. Тэрыторыя каля помніка таксама будзе добраўпарадкавана. У Дзень Перамогі з кветкамі і вянкамі прыйдзем успомніць загінуўшых землякоў, якія ваявалі на фронце і ў партызанскіх атрадах. Па матэрыялах сайта газеты "Зара над Нёманам»