Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

25 мая 2020

Мерапрыемствы акцыі «Увага - дзеці!» стартавалі на Мастоўшчыне

Мерапрыемствы штогадовай акцыі "Увага - дзеці!» стартавалі ў Беларусі 25 мая. Дзяржаўтаінспекцыя Мастоўшчыны ўзмоцніць кантроль за выкананнем правілаў дарожнага руху.
  - З 25 мая па 5 чэрвеня аўтамабілі ў светлы час сутак павінны рухацца з уключаным блізкім святлом фар. Ігнараванне гэтага патрабавання цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць, прадугледжаную ч.3 арт. 18.14 КаАП Рэспублікі Беларусь, - падкрэсліў начальнік  ДАІ Мастоўскага РАУС Віталь Пляскач.
Мэта акцыі - папярэджанне і прафілактыка дзіцячага траўматызму на дарогах. Асаблівая ўвага будзе надавацца захаванню кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі будуць працаваць па спыненні парушэнняў Правілаў дарожнага руху, якія прыводзяць да траўміравання дзяцей, як пры іх перамяшчэнні, так і перавозцы.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць як мага больш уважлівымі пры руху ў дзіцячых устаноў, прыпынкаў транспарту і ў дварах. Дзеці - гэта самае дарагое, што ў нас ёсць. А калі гаворка ідзе пра небяспеку, мы не дзелім іх на сваіх і чужых. Мы проста спрабуем іх зберагчы.
Па матэрыялах сайта раённай газеты «Зара над Нёманам