Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

4 чэрвеня 2020

Майстар участка вытворчага кааператыва «Мастоўскае райсельхозэнерго» Віктар Будзіловіч занесены на раённую Дошку гонару

На раённую Дошку гонару занесены партрэт майстра ўчастка вытворчага кааператыва «Мастоўскае райсельхозэнерга» Віктара Будзіловіча.
«Прыняты на працу ў вытворчы кааператыў «Мастоўскае райсельхозэнерга» на пасаду электраманцёра» - такі запіс стаіць у працоўнай кніжцы Віктара Будзілавіча з 1993 года. Ішлі гады, набываўся бясцэнны вопыт, веды і ўменні, якія дапамагалі ў працы і прафесійным росце.
Нарадзіўся Віктар у вёсцы Новая Ражанка Шчучынскага раёна. Рупліва і старанна вучыўся ў мясцовай школе. Затым сям'я пераехала ў горад Масты. Віктар прыйшоў вучыцца ў пятую гарадскую школу.
- З усіх прадметаў мне больш за ўсё падабаліся матэматыка і хімія. Задачы я вырашаў з лёгкасцю і захапленнем, - успамінае Віктар Вайцяховіч.
Уменне лагічна думаць, дзейнічаць, выкарыстоўваючы вядомую паслядоўнасць дзеянняў, спатрэбілася і ў далейшым жыцці. Працягнуў навучанне Віктар у Жыровіцкім сельскагаспадарчым тэхнікуме на спецыяльнасці «Электрыфікацыя і аўтаматызацыя сельскай гаспадаркі». Перапынілася вучоба толькі службай  у войску. Выканаўшы грамадзянскі абавязак, Віктар працягнуў вучобу.
Калі атрымаў дыплом з добрымі і выдатнымі адзнакамі, выбар першага працоўнага месца выпаў на паспяховае прадпрыемства - райсельхозэнерго. І вось ужо амаль 30 гадоў Віктар Вайцехавіч піша тут сваю працоўную біяграфію. З асаблівай удзячнасцю Віктар успамінае Анатоля Шанчыка - менавіта ён «узяў пад крыло» маладога хлопца, дапамагаў ўліцца ў калектыў, у тэмп працы на першым працоўным месцы.
- Пасля электраманцёра я стаў абмотчыкам у цэху па рамонце электрарухавікоў. А з 1998 года з'яўляюся майстрам, - распавядае Віктар Вайцехавіч.
Зараз у яго падначаленні восем чалавек. Брыгада выконвае цяпло-сантэхнічныя працы: рамонт і ўстаноўка сістэмы ацяплення, вадаправода, каналізацыі.
З калегамі ў Віктара Вайцехавіча наладжаны добрыя працоўныя адносіны, яны разумеюць адзін аднаго з паўслова, бо працуюць плячо ў плячо не адзін дзясятак гадоў.
А дома Віктара чакае падтрымка - любімая сям'я. Жонка Іна Вітальеўна - педагог і выхавацель ў СШ №2. Старэйшы сын Дзмітрый пайшоў па слядах бацькі - скончыў энергетычны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта па спецыяльнасці «Энергетык па энергазабеспячэння прамысловых прадпрыемстваў». У выбары прафесіі раіўся з бацькам. Добры прыклад з бацькоў паўплываў на выбар маладога чалавека. Зараз ён працуе ў Лагойску па спецыяльнасці.
А малодшы Аляксей вучыцца на другім курсе інжынерна-эканамічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у лагістыцы)».
Вестка пра тое, што кіраўнік іх сем'і адзначаны на раённым узроўні, сустрэлі з радасцю. 
На пытанне: "За што ўдастоены гонару быць занесеным на Дошку гонару?», Віктар Будзіловіч сціпла адказвае: «Я выконваю разам з калегамі сваю працу».
Па матэрыялах сайта раённай газеты "Зара над Нёманам»