Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

7 мая 2020

Калектыў работнікаў Мастоўскага райвыканкама аказаў спонсарскую дапамогу раённай бальніцы

Да марафону добрых спраў у дапамогу медыцынскім работнікам штодня далучаюцца ўсё новыя арганізацыі і ўстановы нашага раёна. На гэтым тыдні спонсарскую дапамогу Мастоўскай раённай бальніцы аказаў калектыў работнікаў Мастоўскага райвыканкама.
Папяровыя аднаразовыя ручнікі, аднаразовыя мяшкі для смецця, вадкае мыла з антыбактэрыйным эфектам, аднаразовыя пальчаткі, туалетная папера і аднаразовы посуд - усё гэта неабходна, каб забяспечыць патрэбны догляд за хворымі з пацьверджаным дыягназам COVID-19, якія знаходзяцца на лячэнні ў бальніцы.
- У гэты няпросты час нашы лекары і медсёстры, малодшы медыцынскі персанал паказваюць прыклад самаадданай працы, не на словах, а на справе дэманструюць высокі прафесіяналізм і самааддачу ў барацьбе з вірусам. Для іх важная наша падтрымка і дапамога, як добрым шчырым словам, так і канкрэтнай справай. Таму мы не маглі застацца ў баку, - адзначае намеснік старшыні райвыканкама Марына Давыдзік.
Словы падзякі ад імя ўсяго калектыву раённай бальніцы за неабыякавасць, маральную і матэрыяльную падтрымку выказаў галоўны ўрач Мастоўскай раённай бальніцы Аляксандр Козіч:
- Мы ўдзячныя за аказаную падтрымку і дапамогу ўсім працоўным калектывам прадпрыемстваў і ўстаноў раёна, жыхарам Мастоўшчыны, якія не застаюцца абыякавымі. Нехта дапамагае матэрыяльна, а хтосьці падтрымлівае маральны дух нашых медыкаў, што не менш важна. Значную дапамогу аказваюць грамадскія аб'яднанні. Так, з моманту адкрыцця дабрачыннага разліковага рахунака, на яго ўжо пералічаны сродкі ад раённых структур грамадскіх арганізацый Беларускі саюз жанчын, "Белая Русь", Фонд міру і інш. Гэтымі днямі дапамогу ў 1000 рублёў паступіла ад ПГУП «Яснавир» аг. Гожа Гродзенскага раёна. Дзякуй усім, хто адгукаецца і імкнецца дапамагчы медустанове і нашым медработнікам. Яны, у сваю чаргу, робяць усё магчымае ў барацьбе за жыццё і здароўе жыхароў Мастоўшчыны. 
Па матэрыялах сайта раённай газеты "Зара над Нёманам»