Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
12.10.2020

Ёсць шмат краін у свеце, але толькі пад небам Бацькаўшчыны ты зможаш знайсці сваё месца

З мэтай выхавання  любові і павагі да народа, Радзімы, гістарычнага мінулага  Айчыны,  прывіцця павагі  да сімволікі сваёй краіны,  фарміравання  пачуцця патрыятызму, асноў прававой, палітычнай культуры,  пачуцця ўласнай годнасці і ўсведамлення сябе грамадзянінам сваёй Айчыны ў 8 класе  дзяржаўнай установы адукацыі  “Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” прайшла  класная гадзіна  “Сімвалы  Рэспублікі  Беларусь”.     “Якая яна, мая зямля?” –  над гэтым пытаннем разважалі вучні. Гэта залатыя палі збажыны з сінімі вачыма васількоў, светлыя ад бяроз гаі, што звіняць ад птушыных спеваў, і пушчы, дзе горда нясуць свае кароны алені. Гэта бясконцыя жылы рэк, у якіх плешчуцца бабры і рыбы на захадзе сонца, і гэта   азёры, чыстыя,  як усмешка дзіцяці. “Ёсць шмат краін у свеце, але толькі пад небам Бацькаўшчыны ты зможаш знайсці сваё месца, у поўнай меры раскрыць свае творчыя здольнасці, прынесці найбольшую карысць грамадству і адчуць сябе па-сапраўднаму шчаслівым”, –  упэўнены выхаванцы.        Як вядома, кожная краіна мае свае сімвалы, тое, чым можна ганарыцца, што з'яўляецца адметнай асаблівасцю краіны. Кожны ведае, што бусел – сімвал роднай Беларусі. Чаму яго лічаць сімвалам Беларусі? Іх вельмі шмат у  нашай краіне. Расправіўшы белыя ветразі крылаў, яны  планіруюць над нашай зямлёй. Таму яе так і называюць – «зямля пад белымі крыламі». А яшчэ сімвалам нашай зямлі лічаць зубра – гаспадара Белавежскай пушчы. Гэта нацыянальныя сімвалы.     Аднак Рэспубліка Беларусь, як і ўсе  незалежныя дзяржавы, мае дзяржаўныя сімвалы. Дзеці гаварылі аб тым, што герб нашай краіны – гэта яркая і запамінальная кніга пра беларускі народ. У гербе адлюстраваны асноўныя нацыянальныя духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянскае адзінства, праца, імкненне да ўдасканалення сваёй асобы і ўсяго грамадства, міралюбства і адначасова гатоўнасць пастаяць за сваю свабоду і суверэннасць.  Кожны вучань разумее,  што беларускі сцяг расказвае гісторыю беларускага народа, кліча да ажыццяўлення самых высокіх памкненняў:  да свабоды, росквіту і сяброўства народаў.  “Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь з'яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту. Тэкст гімна выказвае стаўленне народа нашай краіны да іншых народаў, да сваёй Радзімы і суайчыннікаў”, – разважалі навучэнцы.   “А колькі разоў гучаў гімн Беларусі ў гонар лепшых спартсменаў –  удзельнікаў Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнаў Еўропы, прызёраў чэмпіянатаў свету, уладальнікаў Кубка свету, шматразовых пераможцаў нацыянальных першынстваў!” – ганарова паведамлялі выхаванцы і называлі імёны вядомых ім спартсменаў.     Герб, сцяг  і  гімн  лічыліся і лічацца   вышэйшымі сімваламі народа і шануюцца гэтак жа, як роднае слова, родны дом, родная культура і звычаі, сімвалізуюць для кожнага чалавека, для кожнага грамадзяніна Радзіму.     Пісьменнік П. А. Паўленка казаў:  “Патрыёт – гэта той, хто ў цяжкія хвіліны для Радзімы бярэцца за самыя цяжкія справы”.  Быць годным чалавекам, грамадзянінам і патрыётам сваёй краіны зусім не складана. Для гэтага не абавязкова кожны дзень здзяйсняць подзвігі, проста кожны свой учынак трэба ўзважваць на вагах дабрыні, любові і справядлівасці.  Галіна  ГАЛАВЕНКА, настаўнік рускай мовы і літаратуры, класны кіраўнік  8 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа».