Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

7 мая 2020

Эстафета памяці «Беларусь памятае. Памятаем кожнага » аб'яднала лідэраў грамадскіх арганізацый Мастоўшчыны

Лідэры грамадскіх арганізацый Мастоўшчыны далучыліся да патрыятычнай эстафеты «Беларусь памятае. Памятаем кожнага ».
У знак падзякі воінам, якія загінулі пры вызваленні Мастоўскага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, яны ўсклалі кветкі і вянкі да помніка на брацкай магіле ў цэнтры Мастоў і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць герояў.
Удзел у акцыі прынялі прадстаўнікі раённых структур грамадскіх арганізацый Беларускага саюза жанчын, РГА «Белая Русь», Фонду міру, савета ветэранаў, прафсаюза, БРСМ, піянерскай арганізацыі, КПБ, воінаў-інтэрнацыяналістаў.
- 75 мірных гадоў - гэта заслуга пакалення Пераможцаў, якія прайшлі скрозь горан самай крывавай і бязлітаснай у гісторыі чалавецтва вайны, - адзначыў старшыня Мастоўскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" Валянцін Ціхановіч. - Усіх нас аб'ядноўвае агульнае мінулае, і мы павінны быць дастойныя гераічнага подзвігу, здзейсненага нашымі дзядамі і прадзедамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мы не маем права забываць, якой цаной дасталася Вялікая Перамога.
Ветэраны і інваліды вайны, вязні фашысцкіх канцлагероў і жыхары раёна, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, - гэтыя катэгорыі грамадзян знаходзяцца пад пільнай увагай раённага савета ветэранаў.
- Мы з удзячнасцю ўспамінаем сваіх дзядоў і прадзедаў, схіляем галовы перад памяццю тых, хто загінуў, - кажа старшыня раённага савета ветэранаў Ірына Серебровская. Колькі б не абмінула гадоў, у нашых сэрцах заўсёды будзе жыць памяць аб тых, хто прайшоў дарогамі Вялікай Айчыннай. Яна будзе жыць у кожным горадзе і вёсцы, пераходзіць ад сэрца да сэрца, звязваць нас жывы ніткай любові да Радзімы.
Асаблівым надыходзячы Дзень Перамогі з'яўляецца для ветэранаў. Для іх вайна - не проста гістарычная падзея, а гісторыя іх жыцця, якую мы павінны захаваць для будучых пакаленняў. Актыўна гэтым займаюцца актывісты моладзёжнага саюза Мастоўшчыны.
- Імклівы бег часу робіць кожнае іх слова неацэнным, ператварае ўспаміны ў завяшчанне для нашчадкаў, - удакладняе першы сакратар райкама БРСМ Вольга Юрэвіч - Мы дзякуем нашых ветэранаў за веліч духу, доблесць і мужнасць. Даем слова, што заўсёды будзем памятаць гэтую старонку нашай гісторыі, будзем перадаваць яе сваім дзецям, унукам і праўнукам. Бо без мінулага няма ні сучаснасці, ні будучыні. Са святам Вялікай Перамогі!
Па матэрыялах сайта раённай газеты "Зара над Нёманам»