Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.09.2020

Да 100-годдзя Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі

24 верасня а 16-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца урачыстае адкрыццё выставы «Маладосць» і цырымонія гашэнне паштовага блока да 100-годдзя Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі (ЛКСМБ). 24 верасня 1920 года I Усебеларускім з’ездам камсамола быў створаны Камуністычны саюз моладзі Беларусі (КСМБ). Менавіта з гэтай даты пачынаецца дзейнасць моладзевай арганізацыі і гэты дзень адзначаецца ў якасці дня яе заснавання. Дадзены праект – гэта не проста храналогія і сухі пералік фактаў. Каштоўнасць яго ў тым, што ў год стагоддзя арганізацыі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь абуджае настальгічныя ўспаміны аб камсамольскіх гадах у тых наведвальнікаў, каму давялося быць членамі камуністычнага саюза моладзі, а таксама агортвае яго атмасферай больш маладых гасцей. Прадстаўленая выстава раскрывае асноўныя этапы станаўлення і развіцця дзейнасці беларускай камсамольскай арганізацыі. У ёй адлюстраваны перыяды зараджэння і першыя дзесяцігоддзі яе існавання, адлюстраваны ўклад камсамола ў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, асветлены тэмы пасляваеннага будаўніцтва, фестывальнага і будатрадаўскага руху. На выставе прадстаўлены прадметы з калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь: дакументы, фотаздымкі і плакаты, а таксама прадметы быту, працы і вольнага часу, адзенне і асабістыя рэчы савецкіх людзей. Выстава «Маладосць» працуе з 16 па 29 верасня.  Выставачны праект рэалізаваны пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь вул. Карла Маркса, 12 11.00 - 19.00