Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.10.2020

Чысты лес пакінуць нашчадкам. Мастаўчане далучыліся да рэспубліканскай акцыі

17-га кастрычніка калектыў эколага-біялагічнага цэнтра Мастоўскага раёна прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі «Чысты лес», ініцыяванай Міністэрствам лясной гаспадаркі. Дадзенае мерапрыемства праводзіцца з мэтай навядзення парадку ў лясным фондзе і выхавання ў грамадзян беражлівага стаўлення да аднаго з найважнейшых прыродных рэсурсаў краіны - лесе. Уздоўж веласіпеднай дарожкі, якая вядзе ад аграгарадка Масты Правыя ў горад Масты, вельмі шмат смецця: пластыкавыя і шкляныя бутэлькі, пакеты, ўпакоўкі ад цыгарэт і чыпсаў. Усё  гэта смецце пакідаюць нядобрасумленныя ўдзельнікі дарожнага руху, якія не клапоцяцца аб чысціні прыроды малой радзімы. Таму было прынята рашэнне, што ў рамках акцыі «Чысты лес», калектыў эколага-біялагічнага цэнтра зробіць добрую справу, паказаўшы прыклад падрастаючаму пакаленню. Падчас акцыі на працягу аднаго кіламетра быў прыбраны лес уздоўж веласіпеднай дарожкі. Было сабрана два велізарных пакета смецця, якія адправіліся ў кантэйнер для смецця ЖКГ. Цяпер падарожжа па веласіпеднай дарожцы стане значна прыемней! Па матэрыялах сайта раённай газеты "Зара над Нёманам»