Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Навiны раёна

14 верасня 2018

Адкрыццё БІБЛІЯКАРАВАНА “Кнігі будуюць Масты”. Арт-сустрэча “Дарогамі Аляксея Багустава”

11 верасня ва ўтульнай зале літаратурна-музычнай гасцёўні “Натхненне” Мастоўскай раённай бібліятэкі было шмат гасцей. Таму, што ў гэты дзень адбылося адкрыццё БІБЛІЯКАРАВАНА “Кнігі будуюць МАСТЫ”, які будзе доўжыцца да 14 верасня. 
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама Давыдзік М.О., загадчыца сектара культуры Мастоўскага райвыканкама Палуйчык А.В., актыўныя чытачы бібліятэкі, школьнікі, навучэнцы і выкладчыкі ДШМ.
Бібліятэкары расказалі пра шлях, якім пройдзе БІБЛІЯКАРАВАН, якія адкрыцці, знаёмствы і ўражанні чакаюць падарожнікаў. Падняўшы паруса і ўзяўшы кнігу замест компаса пад музыку Ю. Чыкава “Арыета” ў выкананні навучэнкі ДШМ Кулак Анастасіі ўсе прысутныя адправіліся на “Востраў «Фарбы»”. Тут удзельнікаў БІБЛІЯКАРАВАНА чакала сустрэча з таленавітым мастаком, членам Саюза мастакоў Беларусі, прафесарам ГрДУ імя Я. Купалы А.П. Багуставым. 
Аляксей Паўлавіч расказаў пра сябе, пра свой творчы шлях, пра навуковую і педагагічную дзейнасць на кафедры выяўленчага мастацтва ГрДУ імя Я. Купалы, падзяліўся ўспамінамі пра перыяд свайго жыцця, які звязаны з горадам Масты, калі ён працаваў выкладчыкам, затым дырэктарам ДШМ.
Вядома, лепш за ўсё пра мастака кажуць яго працы. Госці сустрэчы змаглі ўбачыць карціны А.П. Багустава, які працуе ў галіне станкавага жывапісу ў жанры пейзажу і нацюрморта. А галоўнай тэмай яго работ з'яўляецца любоў да прыроды, выдатных мясцінах гродзенскай зямлі, якая стала для яго роднай. “Прынёманскі пейзаж”, “На Нёмане”, “Восень на Нёмане. Гродна”, “Каложская царква”, “Пейзаж пад Ваўкавыскам” – назвы карцін гавораць самі за сябе. Гледачы з задавальненнем задавалі пытанні Аляксею Паўлавічу, на якія ён ахвотна адказваў. У канцы мерапрыемства мастак падарыў свае навуковыя і навукова-метадычныя працы з аўтографам і пакінуў запіс у Гасцявой кнізе бібліятэкі: “Дзякуй за сардэчную сустрэчу. Рады поспехам землякоў у развіцці культуры. Бачна цудоўная шматгадовая праца. Рады за вас. З пажаданнем далейшых поспехаў, здароўя, удачы і шчасця ўсім работнікам”. Арт-сустрэча з мастаком А.П. Багуставым прайшла ў цёплай абстаноўцы і атрымалася змястоўнай і цікавай. 
Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу работ А.П. Багустова, якая дзейнічае ў бібліятэцы.