Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
06.03.2020

Абед у поле. На Мастоўшчыне ўсё гатова, каб накарміць удзельнікаў вяснавой пасяўной

Мастаўчане першымі ў вобласці падрыхтавалі сталовыя і іншыя пункты грамадскага харчавання для прыгатавання абедаў занятым на вясновых палявых работах. - У раёне ўжо вядуцца вясновыя палявыя работы. Ідзе вывазка і ўнясенне арганічных і мінеральных угнаенняў, частка тэхнікі занята на ворыве, - распавядае старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамышленнага комплекса Віктар Метлюк. - З прыходам больш цёплага надвор'я выйдуць у поле і пасяўныя агрэгаты. Важна забяспечыць надзейны «тыл» усяго фронту работ, і перш за ўсё арганізацыю гарачага харчавання механізатараў, вадзіцеляў, рамонтнікаў. У гэтым годзе мы першымі ў вобласці, яшчэ ў сярэдзіне лютага, падрыхтавалі сталовыя, кафэ і іншыя пункты грамадскага харчавання да правядзення найважнейшай сельскагаспадарчай кампаніі. У гэтым вялікая заслуга кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, іх намеснікаў па ідэалагічнай працы, старшыняў пярвічных прафсаюзных арганізацый і вядома ж санітарна-гігіенічнай службы. Пра тое, як падрыхтаваны гэтыя аб'екты да арганізацыі харчавання людзей, ішла размова на нарадзе ў першага намесніка старшыні райвыканкама - начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Юрыя Касталомава. Ён пабываў на некаторых з іх, унёс прапановы па ўдасканаленні працы ў вясновы перыяд.   - Сапраўды, у гэтым годзе кафэ і сталовыя ў сельгаспрадпрыемствах падрыхтаваны да сезону і раней, чым раней, і нашмат лепш, - распавядае памочнік урача-гігіеніста райЦГЭ Наталля Каліневіч. - У зацікаўленых асобаў, адказных за харчаванне работнікаў у поле, мы знайшлі поўнае разуменне. Дзе трэба, былі адрамантаваны памяшканні, закуплены тэрмасы, посуд і іншы інвентар. Усе шэсць пунктаў грамадскага харчавання - у Гудзевічах, Глядавічах, Чарлёне, Вялікай Рагозніцы, Мастах Правых і Вялікіх Азёрках - яшчэ ў лютым атрымалі санітарна-гігіенічныя дазволы на аказанне паслуг па грамадскаму харчаванню для асоб, занятых на сельгасработах. Мы правялі два семінара для адказных за харчаванне: загадчыкаў, кухараў і тых, хто будзе вазіць абеды ў поле, паказалі і распавялі, як арганізоўваць працу, адказалі на пытанні. У далейшым будзем кантраляваць, як ідзе працэс. Хачу адзначыць, што ў мінулым годзе мы абышліся без мер адміністрацыйнага ўздзеяння, грубых парушэнняў пры арганізацыі харчавання выяўлена не было.   Работнікаў філіяла «Дубна» будуць карміць у сталовай  Чарлёне. Тут пабываў першы намеснік старшыні райвыканкама - начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Касталомаў. Ён пацікавіўся: ці ўсё гатова да сезону, ці ёсць праблемы і нявырашаныя пытанні? Да падрыхтоўцы вялікай колькасці абедаў мы падрыхтаваліся грунтоўна, - сказала загадчыца сталовай Ерануі Мнацаканян. - Ёсць неабходныя тэрмаса і посуд, часткова абноўлена кухоннае абсталяванне, падрыхтаваныя людзі, атрымана санітарна-гігіенічны заключэнне аб гатоўнасці. Так што будзем працаваць без праблем. Па матэрыялах сайта раённай газеты "Зара над Нёманам»