Настройкі
Настройкі шрыфту
PT Sans
Times New Roman
Памер
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Мастоўскi
раённы
выканаўчы
камітэт

Геральдыка

ПАЛАЖЭННЕ аб сцягу горада Масты
1.Сцяг горада Масты з'яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам. Сцяг горада Масты — ўласнасць Мастоўскага раёна, правам распараджэння якой валодае Мастоўскі раённы выканаўчы камітэт.
2.Сцяг горада Масты размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання горада Мосты и Мастоўскага раёна, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і службовых кабінетах іх кіраўнікоў. Сцяг горада Масты можа размяшчацца ў тых месцах горада Масты і Мастоўскага раёна, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, сцяга горада Масты і іншых сцягоў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 111, 2/1050). Сцяг горада Масты можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных святаў і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных свят і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат. 
3.Права на выкарыстанне сцяга горада Масты ў выпадках, не ўказаных у пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнні Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта. Апісанне сцяга горада Масты Сцяг горада Масты ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з двух гарызантальных роўнавялікіх палос: у верхняй чырвонай намаляваны мост жоўтага колеру, у ніжняй блакітнай - плыт з шасці бярвення белага колеру.

ПАЛАЖЭННЕ аб гербе горада Масты
1. Герб горада Масты з'яўляецца яго афіцыйным геральдычным сімвалам. Герб горада Масты - уласнасць Мастоўскага раёна, правам распараджэння якой валодае Мастоўскі раённы выканаўчы камітэт. 
2. Выява герба горада Масты размяшчаецца на будынках, у якіх размешчаны органы мясцовага кіравання і самакіравання горада Масты і Мастоўскага раёна, а таксама ў памяшканнях пасяджэнняў гэтых органаў і службовых кабінетах іх кіраўнікоў. Выява герба горада Масты можа размяшчацца ў тых месцах горада Масты і Мастоўскага раёна, дзе ў адпаведнасці з заканадаўствам прадугледжваецца размяшчэнне выявы Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Пры адначасовым размяшчэнні Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, герба горада Масты і іншых гербаў іх размяшчэнне вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004 года "Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2004 г., № 111, 2/1050). Выява герба горада Масты можа выкарыстоўвацца таксама падчас дзяржаўных святаў і святочных дзён, урачыстых мерапрыемстваў, якія праводзяцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, народных, працоўных, сямейных свят і мерапрыемстваў, прымеркаваных да памятных дат. 
3. Права на выкарыстанне выявы герба горада Масты ў выпадках, не ўказаных у пункце 2 гэтага Палажэння, можа быць прадастаўлена па рашэнні Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта. Апісанне герба горада Масты Герб горада Масты ўяўляе сабой перасечаны шчыт варажскай, у верхнім чырвоным полі якога намаляваны залаты мост, у ніжнім блакітным - плыт з шасці бярвення срэбнага колеру.