Афіцыйны сайт
10 снежня 2018

Жыць без усмешкі –проста памылка

4 снежня ў Мастоўскай раённай дзіцячай бібліятэцы для выхаванцаў ДУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.Масты” адбылося свята “Жыць без усмешкі – проста памылка”. Мерапрыемства было прысвечана надыходзячым зімовым святам: Новаму году і Ражству.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем паглядзелі лялечны спектакль “Цуды пад Новы год”, пагулялі ў “снежкі”, выканалі “Танец сняжынак”, дружна адказвалі на пытанні “Што любіць ёлка?”, удзельнічалі ў музычных гульнях, гульнях-крычалках. А захапленне ў дзяцей выклікала прымерка карнавальных касцюмаў. У канцы свята кожнае дзіця атрымала падарунак.