Афіцыйны сайт
28 кастрычніка 2019

Прыдумаем свивал мультыцэнтра разам!

Паважаныя мастаўчане!
Звяртаемся да Вас з просьбай прыняць удзел у распрацоўцы лагатыпа, малюнка і назвы мультыцэнтра, які будзе створаны на базе Мастоўскай раённай бібліятэкі ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Стварэнне цэнтраў інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і адукацыі ў Астраленке і Мастах”. Праект быў адобраны Еўрапейскім саюзам і атрымаў фінансаванне ЕС па праграме транспамежнага супрацоўніцтва “Польшча - Беларусь - Украіна” 2014-2020.
Гэта будзе сучасны адукацыйны высокатэхналагічны мультыцэнтр, абсталяваны найноўшай тэхнікай і праграмным забеспячэннем, даступны ўсім катэгорыям насельніцтва. У мультыцэнтры размесцяцца дзевяць унікальных лабараторый: мастацтва, музыкі, навукі, эксперыментаў, тэхнікі і робататэхнікі, замежных моў, навакольнага асяроддзя. Малышоў не пакіне абыякавымі крэатыўная лабараторыя Лега і дзіцячая лабараторыя. Наведвальнікі мультыцэнтра самых розных узроставых груп змогуць знайсці для сябе займальны занятак, атрымаюць магчымасць складаць мелодыі, апрацоўваць, запісваць сваю ўласную музыку, і адразу размяшчаць у сетцы Інтэрнэт. А таксама ствараць фільмы, мультфільмы, з дапамогай спецыяльных праграм па дызайну – дом будучага, сядзібу, ландшафт, займацца маляваннем, графічнай і камп'ютарнай анімацыяй, вывучаць замежныя мовы. Дзеці і падлеткі змогуць канструяваць, вывучаць працу механізмаў і робатаў, сабраць самалёт, правесці навуковы эксперымент, досведы ў галіне фізікі, біялогіі, хіміі і інш.
Лагатып мультыцэнтра павінен быць лёгкім і простым, запамінальным і выклікаць станоўчыя эмоцыі. Лагатып-пераможца стане сімвалам мультыцэнтра і будзе выкарыстоўвацца на афіцыйным сайце, друкаванай, сувенірнай і іншай прадукцыі. Аўтар лепшай працы атрымае запрашэнне не толькі на ўрачыстае адкрыццё мультыцэнтра, але і будзе ўзнагароджаны паездкай па лепшым мультыцэнтрам Беларусі і Польшчы, у тым ліку ў Цэнтр навукі “Капернік” у Варшаве.
Чакаем Вашы прапановы па адрасе: г. Масты, вул. Савецкая, 19 Б, ДУК "Мастоўская раённая бібліятэка".
E-mail: library@mail.grodno.by
Даведкі па тэлефоне: 8 (01515) 6-45-02, 6-45-01