Афіцыйны сайт
21 верасня 2018

Паэзіі чароўныя радкі

13 верасня БІБЛІЯКАРАВАН “Кнігі будуюць Масты”, арганізаваны ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка”, прыбыў у бухту “Таленты”, дзе адбыўся вечар паэтычнага настрою “Паэзіі чароўныя радкі”.
Гасцямі мерапрыемства сталі паэты, члены Гродзенскага абласнога аддзялення “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Дзмітрый Радзівончык і Людміла Шаўчэнка.
Дзмітрый Радзівончык, паэт, літаратуразнаўца, лаўрэат 2-га абласнога конкурсу рукапісаў ім.Цёткі ў намінацыі “Паэзія” прадставіў увазе прысутных свае вершы, якія прасякнуты філасофскім гучаннем, асэнсаваннем сучаснай рэчаіснасці. Затым Дзмітрый Радзівончык звярнуўся з прапановай да моладзі, якая піша вершы, публікаваць свае паэтычныя творы, і што ў гэтым маладым аўтарам акажуць дапамогу.
Падзялілася сваей паэтычнай творчасцю гродзенская паэтка, лаўрэат прэміі імя А.І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама “За дасягненні ў сферы культуры і мастацтва” Людміла Шаўчэнка. У аўтарскім выкананні прагучалі вершы пра любоў да малой радзімы, пра вайну, жыццё. Перад кожным выступленнем Людміла Шаўчэнка расказывала прадгісторыю верша: калі, дзе і пры якіх абставінах ён быў напісаны, каму прысвечаны і што значыць для паэткі. Затым паэтка выступіла перад чытачамі раённай дзіцячай бібліятэкі.
Гледачы цёпла прымалі вершы кожнага аўтара. Час праляцеў непрыметна і быў напоўнены новымі ўражаннямі ад сустрэчы з выдатным і ўзнёслым паэтычным словам.