Афіцыйны сайт
30 студзеня 2019

Падвесны мост у г. Масты закрыты з 22.01.2019 па 01.06.2019

У адпаведнасці з тэхнічным заключэннем, атрыманым Мастоўскім РУП ЖКГ, па выніках абследавання аб'екта: "Пешаходны падвесны мост праз раку Нёман у горадзе Масты", выкананага спецыялізаванай арганізацыяй УП "Інстытут Гроднаграмадзянпраект" у цяперашні час неабходна выканаць работы па замене драўлянага насцілу дадзенага маста.
Улічваючы неабходнасць забеспячэння бяспекі руху пешаходаў, а таксама ў сувязі з неспрыяльным перыядам для правядзення рамонтных работ, падвесны мост у г. Масты закрыты з 22.01.2019 па 01.06.2019.