Галоўная / Навiны / Навiны раёна
24.06.2020

Мастоўскі раён - у лідэрах абласнога спаборніцтва

Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт падвёў вынікі штогадовага абласнога спаборніцтва горада Гродна і раёнаў вобласці за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці за 2019 год.

Наш Мастоўскі раён адзначаны ў тройцы лідэраў у дзвюх намінацыях. Так, другое месца ў сваёй групе раён заняў у намінацыі «За дасягнутыя высокія паказчыкі ў сацыяльна-культурным развіцці».
На трэцяй пазіцыі Мастоўскі раён у намінацыі «За дасягнутыя высокія паказчыкі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці».

Служба інфармацыі газеты «Зара над Нёманам»