Афіцыйны сайт
17 снежня 2018

ЛЭНД-АРТ “Робім свята”. Пасля падзеі

Тры дні працы майстроў ДУК “Мастоўскі раённы цэнтр рамёстваў” над казкай скончыліся. Самы час падвесці вынік.
Майстры цэнтра рамёстваў вельмі удзячныя гледачам, якія не шкадавалі слоў удзячнасці ў іх адрас. Асабліва было прыемна бачыць шчаслівая твары дзяцей, якія не хавалі сваіх эмоцый, фатаграфаваліся і тэлефанавалі сваім сябрам і родным, каб падзяліцца ўбачаным. 
А зараз пра тое, што з’явілася сёння каля цэнтра рамёстваў. Як і  абяцалі супрацоўнікі цэнтра, да іх прыйшлі сем гномаў-лесавікоў. Парсючкі падмарозілі свае пятачкі і сталі яшчэ больш прывабнымі. Гірлянды на падаконніках прыбраліся саламянымі цацкамі і павязалі шыкоўныя святочныя банты. Уваход у выставачную залу ўпрыгожылі дзве падвясныя гірлянды цацак з лазы, тэкстылю і шышак. Усе гэтыя дэталі склалі цэласную святочную кампазіцыю. 
А як вы прыбралі да свята свой падворак альбо тэрыторую арганізацыі, у якой працуеце? Можа, вам дапамагчы? Час яшчэ ёсць. Калі вам хочацца крэатыву, прыгажосці і ўтульнасці, тады майстры цэнтра рамёстваў чакаюць вашых замоў!