Афіцыйны сайт
25 ліпеня 2019

Каля 250 юнакоў і дзяўчат адпрацуе ў гэтым годзе ў студэнскіх атрадах у Мастоскім раёне

Сёлета ў студэнцкіх атрадах на базе сельгаскагаспадарчых прадпрыемстваў, у Мастоўскім раённым унітарным прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у педагагічных і медыцынскім атрадах, працуюць мастоўскія юнакі і дзяўчаты. А гэта значыць, што кожны з маладых людзей атрымае працоўны вопыт і заробак, набудзе новых сяброў і правядзе летні адпачынак з карысцю.
У апошні час у перыяд летніх канікул усё больш вучняў старэйшых класаў і студэнтаў,  якія прыязжаюць да бацькоў стараюцца знайсці часовы заробак. Моладзь вучыцца ўспрымаць, што такое рэальная праца з яе правіламі дысцыпліны і іншымі патрабаваннямі. Яны актыўна дапамагаюць сельгаспрадпрыемствам па навядзенню парадка на падведамственнай тэрыторыіі, і працуюць на іншых відах работ. Байцы студэнцкага атрада Мастоўскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, займаюцца добраўпарадкаваннем нашага горада. Педагагічны атрад працуе ў летняй выхаваўча-аздараўленчай установе “Лагер “Нёман”. Медыцынскі атрад, з ліку студынтаў і навучэнцаў адукацыйных устаноў медыцынкага профілю, працуе ў Мастоўскай цэнтральнай  раённай бальніцы.  
Спадзяёмся, што  маладыя людзі, якія сёння працуюць у студэнцкіх атрадах, набудуць карысную практыку і ў будучым ім гэты вопыт спатрэбіцца. А тыя грошы, якія яны заробяць асабістымі рукамі, змогуць патраціць на карысныя рэчы.