Афіцыйны сайт
23 кастрычніка 2018

Адзіны дзень інфармавання на Мастоўшчыне

http://www.mosty-zara.by/ru/news/adzny-dzen-nfarmavannya-na-mastoshchyne.html
Традыцыям беларускага народа, захаванню і развіццю нацыянальнай культуры быў прысвечаны Адзіны дзень інфармавання, што прайшоў на Мастоўшчыне 18  кастрычніка.
Таксама падчас сустрэч інфармацыйна-прапагандысцкіх груп з насельніцтвам у працоўных калектывах і па месцы жыхарства гаворка ішла аб актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзеншчыны і Мастоўшчыны за 9 месяцаў бягучага года, абстаноўцы з пажарамі, гібеллю людзей ад іх і прымаемых мерах па яе стабілізацыі. Асаблівая ўвага была нададзена пытанню дыспансерызацыі, як метаду ранняга выяўлення захворванняў, зніжэння ўзроўня смяротнасці і стабілізацыі дэмаграфічных паказчыкаў у раёнах вобласці. 
Прадстаўнікі раённых інфармацыйных груп выступілі ў калектывах філіяла “Дубна”, РУП ЖКГ, райветстанцыі, ясляў-сада №2 г. Масты, ДРБУ-208, Мастоўскага філіяла Гродзенскага спажыўтаварыства, раённай бібліятэкі.