Афіцыйны сайт
7 жніўня 2018

Анонс асноўных мерапрыемстваў бібліятэк ДУК “Мастоўская раённая бібліятэка” на верасень 2018 года

13 верасня 2018 года Мастоўская раённая бібліятэка запрашае на бібліякараван “Кнігі будуюць МАСТЫ”. Пачатак у 12.00.
Мерапрыемства накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да бібліятэкі, папулярызацыю кнігі і чытання, павышэнне іміджу бібліятэкі ў чытацкім асяроддзі.
У рамках бібліякаравана “Кнігі будуюць МАСТЫ” будзе арганізавана культурна-забаўляльная пляцоўка “Храм мудрага дуба”, размешчаная ў цені дуба, які расце каля бібліятэкі. Усе жадаючыя змогуць наведаць інфармацыйныя бібліятэчныя падворкі, якія аформяць бібліятэкі раёна. На іх будуць прадстаўлены выставы-экспазіцыі з гісторыі бібліятэчных устаноў, матэрыялы аб знакамітых земляках, буклеты, і інш. 
У рамках свята адбудзецца сустрэча з прадстаўнікамі Выдавецкага дома “Звязда”, арганізавана выстава іх друкаванай прадукцыі. Гасцямі бібліякаравана стануць пісьменнікі, члены Гродзенскага абласнога аддзялення “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Таксама ў праграме свята: работа дзіцячай гульнёвай пляцоўкі “Зялёны востраў”; кніжна-ілюстраваныя выставы, конкурсна-гульнёвая праграма; майстар-клас па вырабу кветак з паветраных шароў; настольныя гульні, бяспройгрышная латарэя.
Запрашаем усіх жадаючых на мерапрыемства, якое адбудзецца па адрасе: г.Масты, вул. Савецкая, 19 “Б”, Мастоўская раённая бібліятэка.
Тэл. для кантактаў: (8-01515) 3-39-24.